Дзіцячыя ПЕСНІ

Ішоў казёл мастом

Ішоў ка-азёл мастом
(Ду-ду-ду.)
Ківаючы хвастом!
(Ду-ду-ду.)

А куды ідзеш казёл?
На кірмаш пайду!

А чаго на кірмаш?
Касу купляць пайду!

А нашто табе каса?
Сена касіць буду!

А нашто табе сена?
Каровак карміць буду!

Нашто табе каровы?
Млечка даіць буду!

Нашто тое млечка?
Пастушкоў карміць буду!

Нашто тыя пастушкі?
Сьвінак пасьвіць будуць!

Нашто тыя сьвінкі?
Горы рыці будуць!

А што ў тых горах?
Дубовая бочка!

А што ў той боццы?
Зялезная ступа!

А што ў той ступе?
Медзяная міса!

А што ў той місе?
Цыновая лыжка!

А што ў той лызцы?
Макавае зерне!

А дзе тое зерне?
Пеўнічак зьдзюбаў!

А дзе той пеўнік?
Паляцеў за мора!

А дзе тое мора?
Кветкамі зарасло!

А дзе тыя кветкі?
Пазьбіралі дзеўкі!

А дзе тыя дзеўкі?
Замуж павыходзілі!

А дзе іх мужыкі?
На вайну пагналі!

А дзе тая вайна?
Пасярод гумна!

Спеўны сход