Мужчынскія ПЕСНІ

Як заржэць жа сівы кося на брадзе

Як заржэць жа сівы кося на брадзе,
Як заплачэць доб моладзіц на вайне:
– Ах вы, браціткі, таварышы мае,
Раскажыце майму татку пра мяне.
Ніхай татка сівога й каня прадаець,
Ніхай мяне з няволінькі выручыць.
– Я й ня буду сівога каня прадаваць,
Я й ня буду з няволінькі выручаць.
Як заржэць жа сівы кося на брадзе,
Як заплачэць доб моладзіц на вайне:
– Ах вы, браціткі, таварышы мае,
Раскажыці маёй мамке пра мяне.
Ніхай мамка скрынкі-пярынкі прадаець,
Ніхай мяне з няволінькі выручыць.
– Буду, буду скрынкі-пярынкі прадаваць,
Буду, буду з няволінькі выручаць.

Выконвае: Фальклёрны гурт “Варган”
Альбом «Музыка Полаччыны» ( “Tradycyja” 2018г.)

Спеўны сход