Народны альбом
Я, да жалю, ня пан
Я, здаецца, ня тут,
Я, напэўна, ня там.
Я, да жалю, ня пан,
Я, на шчасьце, ня хам.
Я твайго не вазьму,
Я свайго не аддам.
Вось замкнёны мой дом,
Вось ля дома паркан.
Ад бяды ды нуды
Ўратуюся сам.
Час зьбіраць камяні,
Час расьці камяням.
Я, да жалю, ня пан,
Я, на шчасьце, ня хам.
Я, здаецца, ня тут,
Я, напэўна, ня там.
Неакрэсьлены стан,
Незавершаны лад.
Я стаю на мяжы
Паміж дрэваў і хат.
Вось дарога туды,
Вось дарога назад.
Тут дубы ля вады,
Там шыпшынавы сад.
Я, здаецца, ня тут,
Я, напэўна, ня там.
Я, да жалю, ня пан,
Я, на шчасьце, ня хам.
Я стаю на мяжы,
Я іду па нажы.
Божа, дапамажы
Захаваць раўнавагу.