Як у коціка-ката Была мачыха ліха, Гаварыла-прыгаварывала: “Не хадзі па чужых дварах, Не люляй чужых дзетачак, Прыдзі, коцік, начаваць, Мілых дзетак калыхаць! А я коціку-кату За работу заплачу: Дам гладыш малака І кусок пірага!”