Я хаджу па белым свеце
I гляджу, як вы жывеце.
Калi трэба памагу,
Бо я ўсё рабiць магу.
Прыпеў:
Хто я? Дзед-барадзед,
Абышоў белы сьвет,
А цяпер у ціхі час
Завітаў да вас.
З вамі побач буду ўсюды,
Трэба цуды – зробім цуды,
Трэба казка – раз, два, тры –
Вось і казка вам, сябры!
Я хаджу па белым свеце –
Ваш найлепшы сябар, дзеці.
І вядома нават мне,
Што вы бачыце ўва сне.
Я хаджу па белым сьвеце
І гляджу, як вы жывеце.
Калі трэба – памагу,
Бо я ўсё рабіць магу.