— Дзе ты, гуско, летала-летала,
Шо ты, гуско, бачыла-бачыла?
— Я летала й вісоко-вісоко,
Я й бачыла далеко-далеко.
Я й летала й нізенько-нізенько,
Ой, я й бачыла блізенько-блізенько,
Й а з оўторка в серэду, ў серэду
Пасла й деўка чэрэду-чэрэду,
Да загубіла рабую корову,
Запаліла зелену дуброву.
Зелена дуброва палае-палае,
А дзевоча й доля гуляе-гуляе,
Зелена дуброва дыміцца-дыміцца,
А хлопеча доля журыцца-журыцца.