
Народны альбом
Два польскіх шпіёны
Мы – два польскіх шпіёны:
Болек ды Лёлек, Лёлек ды Болек.
Запомніце нашы імёны:
Болек ды Лёлек, Лёлек ды Болек.
У нашых кішэнях мапы ды лупы,
У нашых кішэнях нажы і запалкі,
У нашых кішэнях фальшывыя візы,
У нашых кішэнях вусы-самаклейкі.
Мы – два польскіх шпіёны:
Болек ды Лёлек, Лёлек ды Болек.
Запомніце нашы імёны:
Болек ды Лёлек, Лёлек ды Болек.
У нашых кішэнях цукеркі з атрутай,
У нашых кішэнях маўзер з кольтам,
У нашых кішэнях сьпісы партыйцаў,
У нашых кішэнях пляны заводаў.
Мы – два польскіх шпіёны:
Болек ды Лёлек, Лёлек ды Болек.
Запомніце нашы імёны:
Болек ды Лёлек, Лёлек ды Болек.
Мы крочым упарта па пыльнаму тракту –
Напад за нападам, тэракт за тэрактам.
Мы ўглядаемся ў мапу праз лупу,
Мы маем намеры пацэліць у дупу
Маланкай сваёй агнявой.
Ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла…
Ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла…
Ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла…
Ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла…
Ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла…
Ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла…
Ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла…
Ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла…