Зімовыя ПЕСНІ

Добры вечар тому

Добры вечар тому,*
Хто ў гэтаму дому.
Мы самі з сабою,
З дзецьмі і жаною.
Сталы засцілаем,
Каляды спраўляем.
А па гэтай модзе
Будзьмо ўсе здаровы.
А па гэтай казцы
Жывіце ў ласцы.

* Кожны радок паўтараецца двойчы

Спеўны сход