Зімовыя ПЕСНІ

Добры вечар табе, пане гаспадару

Калядная гаспадару

Добры вечар табе, пане, гаспадару,
Радуйся, ой, радуйся, земля, сын Божы нарадзіўся!*

Засцілайце столы, усе, колько маем,
Дай кладзеце калачы святое пшаніцы.
Дай прыйшлі к нам жэ тры святы ў госці.
Дай першае свято – Хрыстова раджэнне.
А другое свято – святога Васілля.
А трэцяе свято – святое Храшчэнне.

* Прыпеў «Радуйся, ой, радуйся, земля, сын Божы нарадзіўся!» паўтараецца пасля кожнага радка.

Зап. Т.Б.Варфаламеева ў 1992 г. у в. Морач Клецкага раёна ад Марыі Полагавай,
1934 г.н., Соф’і Сасіновіч, 1935 г.н., Ганны Сасіновіч, 1926 г.н., Ніны Абабурка,
1940 г.н., Марыі Мацейка, 1946 г.н., Таццяны Ахрыменка, 1948 г.н., Соф’і
Раманенка, 1942 г.н., Ніны Карніковіч, 1950 г.н., і Яўгеніі Піліпеня, 1953 г.н.

Спеўны сход