Лірычныя ПЕСНІ
Да вой груша мая разкудравая…
(да)Вой, груша й мая й, разкудравая,
ты весною ўзышла, летам(ы) вырасла,
ты весною ўзышла, летам(ы) вырасла.
(да)Ты ж весною взыйшла й, летам(ы) вырасла,
на крутой бережок пахіліласа,
на крутой бережок пахіліласа.
(і)На крутой бережок й похіліласа,
там сідзела вдова позна звечара,
там сідзела вдова позна звечара.
Там(ы) сідзела ж вдова й позна звечера,
зажігала сьвечу з воску й з белаго,
зажігала сьвечу з воску й з белаго.
(да)Зажігала сьвечу з воска з белага,
дажыдала ена свайго мілаго,
дажыдала ена свайго мілаго.
Спявае народны ансамбль сям’і “Бойка”
Мастацкі кіраўнік – Мікалай Аляксеевіч Бойка.
З в. Гаўрыльчыцы Салігорскага р-на Мінскай вобл. Запіс 2009 г.
Альбом “Бяседныя песні” (2019 TRADYCYJA)