ЛЕТНІЯ ПЕСНІ

Да ўжэ вечар вечарэя, галасок таней

Да ўжэ вечар вечарэя, галасок таней.
Галасочэк у лесочэк – згубіў Ванька розум.
Не лай мене, мая мамка, шчо позна гуля[ю].
Я гуляю, я гуляю – добры розум ма[ю].
Я чужому, ледачаму вірі не дайма[ю].
Ох, я свайму міленькаму каня напава[ю].
Ой, конь іржэ, вады не п’е, конь дарогу чу[е].
Дісь мой мілы чорнабрывой з другою начу[е].
Начуй, начуй, муй міленькі, начуй, абдымай[ся],
Да й да мене, маладзенькай, да й не прызнавай[ся].

Запісала І.В. Мазюк у 2004 г. у в. Бярозкі Брагінскага раёна ад Пелагеі Кірыленка, 1936 г.н.

Спеўны сход