Да бела бяроза румяна,
Да чаго на моры залягла?
Адна дзеванька йшла-перайшла,
Другая дзеванька стапнула.
Другая дзевачка стапнула,
Віла яна вяночак – заснула.
Прышоў жа Мішачка пабуджаць:
– Уставай, Манячка, досыць спаць.
Уставай, Манячка, досыць спаць,
Чым будзеш сьвякроўку пакрываць?
– Што ж табе, Мішачка, да таго?
Пакрыю сьвякроўку бяз твайго.