Рамансы і песні
2-й паловы XX ст.

Бывайце здаровы

(муз. І. Любана, cл. А. Русака)

Бывайце здаровы,
Жывіце багата,
Ужо ж мы паедзем
Да сваёй хаты.
Ў зялёнай дураве
Мы начаваць будзем.
Эх! Вашае ласкі
Вавек не забудзем.

У вашым калгасе
Шырокае поле,
Няхай жа на шчасце
Цвіце ваша доля.
На рэчках на вашых
Бурлілі бы воды,
Каб плавалі з крыкам
Гусей карагоды.

Каб жыта у полі
Трубою вілося,
Каб сала у хаце
Кубламі вялося.
Штодзень у капусце
Каб плавала скварка,
А к скварцы часінай
Вялася б і чарка.

Яшчэ вам жадаем
Прыбытку у хаце –
Не мала, не многа –
Штогод па дзіцяці.
Не будзе вам крыўды
Яшчэ і за тое,
Калі пашанцуе
На год і па двое.

Бывайце здаровы,
Жывіце багата,
А мы ад’язджаем
Дадому, дахаты.

Спеўны сход