Народны альбом

Бойка на лузе

Ха. Сустрэліся неяк
Выпадкам на лузе
Юзік і Казік,
Казік і Юзік.
Казік спяшаўся
І не павітаўся,
Юзік пакрыўдзіўся
І раззлаваўся.

Юзік спыніўся
І запытаўся:
“Хто ты такі?
Адкуль ты ўзяўся?”
Казік у адказ
Далікатна змаўчаў,
А Юзік пакрыўджаны
У лоб яму даў.

Казік за Юзікаў
Гузік схапіўся
І на сырую
Зямлю паваліўся.
Дык вось і наступствы
Сустрэчы на лузе:
Ходзіць па вёсцы
Бяз гузіка Юзік.

Гэта ўсё так, так.
Ходзіць па вёсцы
Бяз гузіка Юзік.
Юзік.
Ходзіць па вёсцы
Бяз гузіка Юзік.
Юзік.
Ходзіць па вёсцы
Так, так.
Ходзіць па вёсцы
Бяз гузіка Юзік.
Юзік. Так, так.
Ходзіць па вёсцы
Бяз гузіка Юзік.
Юзік.
Ходзіць па вёсцы
Бяз гузіка Юзік. Так, так.

Спеўны сход