
ВЕСНАВЫЯ ПЕСНІ
Благаславі, маці (валачобная)
Благаславі, маці, вясну сустракаці,
А зялёны явар кудравы.
Вясну сустракаці, лета заклікаці,
А зялёны явар кудравы.
Вясна-красна, зачым прыйшла?
А зялёны явар кудравы.
Зачым прыйшла, на чым прыехала?
А зялёны явар кудравы.
Прыйдзі, вясна, прыйдзі, красна,
А зялёны явар кудравы.
Зап. Т.Б.Варфаламеева ў 1978 г. у в. Гарэнічы Бярэзінскага раёна ад Марыі
Аўтуховіч, 1920 г.н. (запявае), Соф’і Дзямідчык, 1932 г.н., Соф’і
Шахвароставай, 1941 г.н., Алены Раманоўскай, 1917 г.н., Любові Аўтуховіч,
1921 г.н., Ганны Рахманька, 1934 г.н., і Алены Лаўцовай, 1943 г.н.