Ад веку мы спалі і нас разбудзілі,
Мы знаем, што трэба рабіць,
Што трэба свабоды, зямлі чалавеку,
Што трэба зладзеяў пабіць!
Што гэта за марная доля няшчасная:
Бяз хлеба, бяз грошай працуй.
Усюды ганяюць, усюды сьмяюцца,
Ну проста, хоць крыкні: «Ратуй».
Сьмяюцца над намі багатыя людзі,
Здаецца, панамі іх зваць…
Мы доўга цярпелі, цярпець больш ня можам –
Дык пойдзем мы долі шукаць!
Мы дружна паўстанем з касамі, сярпамі,
Прагонім зь зямлі палачоў!
Няхай нас сустрэнуць палямі, лугамі
Грамады працоўных людзёў.