Песні філаматаў
і філарэтаў

Батыр (Касец)

(словы Яна Чачота, музыка Тамаша Зана (?), пераклад Кастуся Цвіркі)

Раскажы ты мне, батыр, якое сонца
Тут цябе пячэ больш, у тваёй старонцы?
Тое, што па небе над табой гуляе
Ці што воч ясноту на цябе ўздымае?

Сонца з неба голаў апячэ ці палец,
Любая ж пастушка жарам сэрца паліць.
Ліпы цень шырокі – схова ад прамення,
Ад агню ж кахання дол сыры – збавенне.

Спеўны сход