Дзіцячыя ПЕСНІ

Баран

Дзе ж гэта быў ты,
Наш чорны баран?
— На млыне быў, на млыне быў,
Міласьцівы пан.

Што ж ты рабіў там,
Наш чорны баран?
— Муку малоў, муку малоў,
Міласьцівы пан.

Хто ж цябе скрыўдзіў,
Наш чорны баран?
— Млынарчыкі, млынарчыкі,
Міласьцівы пан.

Як цябе білі,
Наш чорны баран?
— Палкамі-стукалкамі,
Наш міласьцівы пан.

Як жа ты плакаў
Наш чорны баран?
— Мэээ, мэээ,
Міласьцівы пан.

Як жа ўцякаў ты,
Наш чорны баран?
— То я скокам, то я бокам,
Міласьцівы пан.

Як бараніўся
Наш чорны баран?
— Ды вось гэтак, ды вось гэтак,
Міласьцівы пан.

Дзе ж гэта быў ты,
Наш чорны баран?
— На млыне быў, на млыне быў,
Міласьцівы пан.

Спеўны сход