Баю-баю, Несьцерка, А на лета – шэсьцерка, Баю-баю, Петрачок, А на лета – сем дачок. Баю-баю, малое, А на лета – другое, Адно будзець нянька, А другое – лялька. Адно будзем калыхаць, А другое – забаўляць, Пойдзіць мамка ў асець, І другое прынясець.