Дзіцячыя ПЕСНІ

Ай, куры-куры, куранятачкі

Ай, куры-куры куранятачкі,
Вашы хвосьцікі як лапатачкі,
Ай, куры-куры куранятачкі,
І грабуць-мятуць, і ў засек нясуць.

Ай, куры-куры куранятачкі,
З засека нясуць, кураняткам даюць…

Ай, куры-куры куранятачкі,
Кураняткі ядзяць і болей глядзяць!

Спеўны сход