
Народны альбом
Адэлька
У суботу-нядзельку
Апрануся прыстойна.
Апрану камізэльку
І кашулю з бавоўны.
Навяжу сіні гальштук
І пайду да Адэлькі,
Каб ў яе таварыстве
Зазірнуць у бутэльку.
Трай-ля-ля-ля-ля-ля-ляй-ла,
У суботу-нядзельку.
Трай-ля-ля-ля-ля-ля-ляй-ла,
Зазірнуць у бутэльку.
А ў бутэльцы на дне (ха-ха!)
Чорт рагаты жыве (ха-ха!)
І паказвае мне
Адмысловыя фігі.
Згінь, нячысьцік рагаты,
Не пагань маё сьвята.
Шчэ крыху пагасьцюю
У Адэльчынай хаце.
Вып’ю шклянку, другую,
Зьем капусты з сардэлькай,
Засьпяваю, а потым
Пацалую Адэльку.
Трай-ля-ля-ля-ля-ля-ляй-ла,
У суботу-нядзельку.
Трай-ля-ля-ля-ля-ля-ляй-ла,
Пацалую Адэльку.
Ах, Адэля, Адэля,
Не Хрысьціна, ня Гэля,
Не Альбэта, а ты
Да самое труны
Будзеш у сэрцы маім
Назаўсёды…