А ў заінькі – тры думушкі.
Коліда, Коліда!
(паўтараецца пасля кожнага радка)
Адна дума – полем бегчы.
Друга дума – лесам бегчы.
Трэця дума – морам плыці.
Полем бегчы – стральцы заб’юць.
Лесам бегчы – ваўкі з’ядуць.
Морам плыці – утапіцца.
Гаспадыня, не ляніся,
Каля печы павярніся.
Кішка – з печы, кілбаса – з клеці.
Будзе зайку што пад’есці.