Восеньскія ПЕСНІ

А ў цёмным лесе мядзьведзь рыкаіць

(Восеньская – Барадулінская)

А ў цёмным лесе мядзьведзь рыкаіць.
Раю-раю. Мядзьведзь рыкаіць.

Мядзьведзь рыкаіць. Дзевак пужаіць.
Раю-раю. Дзевак пужаіць.

Рыкай, рыкай жа – мы не баімся.
Раю-раю. Мы не баімся.

Толькі баімся асеняй ночкі.
Раю-раю. Асеняй ночкі.

Асення ночка разлуку даець.
Раю-раю. Разлуку даець.

А адлучаіць ад таткі з мамкай.
Раю-раю. Ад таткі з мамкай.

А прылучаіць к свёкру-свякроўцы.
Раю-раю. К свёкру-свякроўцы.

Выконвае: Фальклорны гурт «Варган»
Альбом «Музыка Полаччыны» («Tradycyja» 2018 г.)

Спеўны сход