Мужчынскія ПЕСНІ
А с-пад лесу, лесу цемныва (валачобная)
А с-пад лесу, лесу цемныва,
Хрістос вакрес, Сын Божы!
Ці ня тучы йдуць, ці ня грозныя?
А ня тучы йдуць, а ня грозныя,
А йдуць-ідуць валачобнічкі,
Валачобнічкі, людзі добрыя,
А йдуць яны, да шытаюцца,
Шытаюцца, і пытаюцца:
– А йдзе жывёт Іван Нікалаевіч?
– Ён у каморы адзіваецца:
Адзяець боты тульскай работы,
Адзяець шубу дублёныю,
Завязаець шарфік шалковенькі,
Надзяець шапку-ушаначку.
– А куда ж пойдзець Іван Нікалаевіч?
– Пойдзець у поля на палівання,
На палівання, да выглідання:
А што ў полі, ў полі дзеецца?
Сам Госпад Бог па межах ходзіць,
Ён за сабою трёх асоб водзіць:
Первая асоба – да Сьвяты Юр’я,
Другая асоба – да Сьвяты Мікола,
Трэція асоба – да Сьвяты Ільля.
А Сьвяты Юр’я з ранняй расою,
А Сьвяты Мікола з зялёнай травою,
А Сьвяты Ільля з залатым сярпом.
А радзі, Божа, жыта густыя,
Жыта густыя, ядряністыя,
Ядряністыя, каласістыя,
Ячмень шасьцярень да на саладочкі,
Пшаніцу яріцу да на піражочкі!
А ты, Манечка Іваныўна,
Не скупіся, ды рызагніся,
Прынімай гасьцей валачобнічкаў!
Валачобнічкі, людзі добрыя,
Валачылісі, памачылісі.
Валачобнічкым многа ні нада –
Чарку гарелкі, сыр на тарелкі.
Ні дасі гарелкі – паб’ём все тарелкі,
Ні дасі йійца – здохнець аўца,
Не дасі кока – вырве табе вока!