А мы піць будзем
і гуляць будзем.
А прыйдзе смерць
паміраць будзем.
А смерць прыйшла
мяне дома не знайшла.
Я ў карчомачцы сяджу
і гарэлачку цаджу.
Гарэлачка горка,
пра яе гаворка.
Гарэлачка, Божа мой,
Што з цябе бярэцца?
Адзін скачыць,
Другі плачыць,
А трэцці смяецца.
Гарэлачку я люблю
Гарэлачкі дайце.
Як уп’юся, павалюся,
Хлопцы не зявайце.