Прыпеўкі
і жартоўныя песні

А дзед бабу разуваў

А дзед бабу разуваў,
Разуваў, разуваў.
Пад ножачку паглядаў,
Паглядаў, паглядаў.

-Ой, бабулька, што за звер,
Што за звер, што за звер,
Я ж баюся, каб не з’еў
Каб не з’еў, каб не з’еў.

-Ці ж ты ў лесе не бываў,
не бываў, не бываў,
Чорных звяроў не відаў
Не відаў, не відаў?

Ты, дзядулька не рабей
Не рабей, не рабей,-
Гэта птушка салавей,
Салавей, салавей.

Ён і свішчыць і пяець,
І пяець, і пяець,
І спакою не даець,
не даець, не даець.

А дзед бабу разуваў,
Разуваў, разуваў…

Спеўны сход