Дзіцячыя ПЕСНІ

А-а-ай, люлі

А-а-ай, люлі,
Прылецелі гулі,
Селі на вороцях,
У чырвоных чобоцях.
А-а-ай, коточок,
А-а-а, поев бабін медочок,
Схававс за печку у куточок.
Тая баба коціка набіла,
Шоб у шкоду не ходзіла.
А-а-ай люлі,
А-а-а, коточок,
Поев бабін медочок.
А-а-ай.

Запісала І. В. Мазюк у 2011 г. у в. Слабада Лельчыцкага раёна ад Ганны Сакалоўскай, 1935 г.н.

Спеўны сход