“Беларускі дзіцячы сьпеўнік” - знакавае для свайго часу выданне, якое не згубіла сваёй актуальнасці сёння. Дзякуючы перавыданню, з’явілася магчымасць не толькі пазнаёміцца з тэкстамі, але і паслухаць, як гучалі выдатныя ўзоры дзіцячага фальклору пачатку ХХ стагоддзя, і напоўніцу выкарыстаць іх у адукацыі і выхаванні новага пакалення беларусаў. У новым выданні будзе шмат яскравых малюнкаў, дадтова QR коды з мелодыямі песень, ноты з тэкстамі лацінкай і кірыліцай. 🎁 Перадзамову спеўніка з дастаўкай па ўсім свеце можна зрабіць па спасылцы ў каментарах.

5
1 Comments

Музыка Сяргей Доўгушаў заявіў аб стварэнні новага калектыву – гурту мужчынскіх спеваў «Касары». У ягоным складзе – удзельнікі мужчынскіх спеўных сходаў, якія з пачатку восені Доўгушаў ладзіў у Варшаве. Kasary ўжо пачалі калядаваць. Запрасіць іх у сям’ю на Каляды можа кожны беларус Варшавы. Карэспандэнты Белсат TV трапілі на спеўны сход і паразмаўлялі з лідарам гурту пра важнасць (і важкасць) мужчынскага голасу ў беларускай культуры. 🔻

7

🌟18 снежня ў Варшаве адбудзецца КАЛЯДНЫ СПЕЎНЫ СХОД! Будзем спяваць разам калядныя беларускія песні і знаёміцца з традыцыямі калядавання. Нашыя госці і выступоўцы - гурты мужчынскіх спеваў. 📍Удзел бясплатны па рэгістрацыі (спасылка ў каментарах) Пачатак у 19:00 Warszawa, Dożynkowa, 6a Беларускі Моладзевы Хаб / Białoruski Młodzieżowy Hub

11
1 Comments

Прамы эфір з Сяржуком Доўгушавым!😍 У гэтым годзе чэлендж КінаКаляды48 прысвечаны беларускім традыцыям святкавання Каляд. І за паспяховае выкарыстанне калядных персанажаў і элементаў будзе асобная намінацыя!🔥 У аўторак Nadia Ilkevich і Сяржук Доўгушаў будуць размаўляць пра беларускую традыцыю святкавання зімовага сонцастаяння: ⭐️ асаблівасці беларускіх Каляд ⭐️ абрады і рытуалы ⭐️ важныя калядныя персанажы і элементы 🗓Дата: 5 снежня ⏳Час: 19:00 (Менск) 18:00 (Вільня) 17:00 (Варшава) Эфір адбудзецца ў Instagram https://instagram.com/createculture.space Далучайцеся!❤️

9

🎼“Паедзем дадому, паедзем да до(му)” Вельмі душэўна і годна прайшоў Спеўны сход ва Уроцлаве з прэзентацыяй спеўніка “Бяседныя песні”. ❤️Дзякуй арганізатарам Суполка Беларусаў Уроцлава. Stowarzyszenie Białoruski Związek Solidarności і ўсім, хто далучыўся да супольных спеваў. Поўны тэкст і мелодыя песні на нашым сайце Spevy.org

10

Ужо ў гэтую суботу 25 лістапада ва Уроцлаве адбудзецца "Cпеўны сход" з Сяржуком Доўгушавым і прэзентацыя спеўніка "Бяседныя песні". У праграме: супольныя спевы і танцы. 🗓 25 лістапада, субота, 18:00 📍 "Przed Pokoj H13" - Aleksandra Hercena 13, Wrocław 🎫 Квіткі: 30 зл (квіток + спеўнік у падарунак + Samahon Shot) ✍️ Папярэдняя рэгістрацыя праз форму(спасылка ў каментарах) "Cпеўны сход" з Сяржуком Доўгушавым і прэзентацыя спеўніка "Бяседныя песні" ва Уроцлаве

3

Міхал Клеафас Агінскі (1765–1833) быў слынным дзяржаўным дзеячам Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Лічыцца, што з’язджаючы з краіны па задушэнні паўстання Касцюшкі 1794 года, ён напісаў свой знакаміты Паланэз № 13, які ў шырокім грамадстве пазней займеў назву «Развітанне з Радзімай». Для большасці Агінскі вядомы найперш як аўтар гэтага паланэза. Аднак наперадзе ў яго было вяртанне на Радзіму, жыццё ў Расійскай імперыі, і канчатковы ад’езд у Фларэнцыю. Увесь гэты час Міхал Клеафас Агінскі працягваў сваю творчасць. ❗📜 На нашым сайце вы можаце знайсці і бясплатна спампаваць зборнік вакальных твораў сям'і Агінскіх (cпасылка ў першым каментары)

4
2 Comments

Сёння мы СПЯВАЕМ РАЗАМ раманс выдатнейшага нашага кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага 🎼Слёз тваіх больш не стрываю (Музыка М. К. Агінскага, словы Антонія Гарэцкага) Слёз тваіх больш не стрываю, Ідзі на абарону краю. Не ўзніме міласць настрою, Покуль не возьмеш ты зброю, Не ўзніме міласць настрою, Покуль не возьмеш ты зброю. Працяг 👉 на сайце https://spevy.org/speunyia-shody/ramansy-mihala-kleafasa-aginskaga/

4

Наш сайт Spevy.org з'явіўся дзякуючы беларусам з усяго свету. Мы ўдзячныя кожнаму!❤️ Нам вельмі важна ведаць, што наша дзейнасць запатрабаваная. Цяпер сайт знаходзіцца на стадыі дапрацоўкі, планнуецца дадаць больш нотных матэрыялаў, тэкстаў, новых песень, неўзабаве з'явіцца і беларускае караоке. 🔔Падтрымаць праект можна тут👉 https://spevy.org/support-project/

6

😀🎵Вось так на вуліцах Варшавы можна пачуць МУЖЧЫНСКІЯ спевы.

7

Рады паведаміць, што цяпер у нас ёсць сайт 🎉SPEVY.ORG 🎉 Там вы знойдзеце розную карысную інфармацыю, тэксты, відэа і аўдыя беларускіх песень усіх часоў, а таксама ноты і фанаграмы музычных твораў для самастойнага музыцыравання. 🎵А ў раздзеле "Тэмы Спеўных сходаў" ёсць усе распрацаваныя намі матэрыялы па Спеўных сходах, якія мы праводзілі ў розных гарадах. Прычым выбраныя песні адаптаваныя па мелодыі і танальнасці – іх можа выканаць кожны, незалежна ад узроўню падрыхтоўкі. 📧Наш сайт знаходзіцца на стадыі дапрацоўкі. Калі ў вас ёсць пытанні і пажаданні, калі ласка, звяртайцеся:spevy.org@gmail.com

30

Сябры, магчыма вы памятаеце сайт і не раз ім карысталіся SPEVY.BY? Ён быў дасяжны для ўсіх. Там можна было знайсці розную карысную інфармацыю, тэксты, відэа і аўдыя беларускіх песень усіх часоў, тэмы "Спеўных сходаў", а таксама ноты і фанаграмы музычных твораў для самастойнага музыцыравання. ❗️Цяпер мы пераняслі сайт на іншы больш бяспечны хостынг і працуем над яго аднаўленнем. Патрэбна ваша дапамога. Нам трэба дадатковыя сродкі якія пойдуць на дапрацоўку сайта, рэдактуру тэкстаў, дызайн, напаўненне кантэнтам і новымі матэрыяламі. Сайт, які ствараецца дзякуючы вам!❤️ https://zrzutka.pl/yjeukd

4

Выдатна сёння паспявалі і адсвяткавалі выданне спеўніка “Бяседныя песні”!🥰🥂Дзякуй кожнаму. Спеўны сход і прэзентацыя спеўніка "Бяседныя песні" у Гданьску - Pieśni biesiadne w Gdańsku

12

Ужо сёння будзем спяваць бяседныя песні і таньчыць традыцыйныя беларускія танцы разам з лідаркай гурта Kaliažanki / Каляжанкі і спявачкай са Століншчыны Ірынай Ляшкевіч! 💥Чакаем усіх у 19:00 Спеўны сход і прэзентацыя спеўніка "Бяседныя песні" у Гданьску - Pieśni biesiadne w Gdańsku

7

Ужо заўтра 🥂21 кастрычніка адбудзецца Спеўны сход і прэзентацыя спеўніка "Бяседныя песні" у Гданьску - Pieśni biesiadne w Gdańsku У праграме: супольныя спевы, танцы, застолле. Кожны з наведвальнікаў імпрэзы атрымае ў падарунак новы спеўнік, а таксама зможа паўдзельнічаць у сапраўдным застоллі. Спецыяльным госцем будзе Iryna Liashkevich з гурта «Каляжанкі» 🗓️21.10 / 19:00 "Zoe’s Bistro", Gdańsk, Stągiewna 1a 🏷️ Квіткі і больш інфармацыі тут🏷️ https://evently.pl/events/3170-prezentacja-spiewnika-piesni-biesiadne-tradycyjny-w-gransku Відэа з прэзентацыі спеўніка "Бяседныя песні" у Варшаве ад Eugene Kurilchik

12
1 Comments

21 października serdecznie zapraszamy na Warsztaty białoruskich pieśni biesiadnych i prezentacja śpiewnika w Gdańsku🌟Спеўны сход і прэзентацыя спеўніка "Бяседныя песні" у Гданьску - Pieśni biesiadne w Gdańsku W programie: koncert • śpiewy • potańcówka Pieśni biesiadne (zastolne, pijackie, gościnne, karczemne, jarmarczne) są częścią bogatego dziedzictwa kulturowego Białorusi. Pieśni te śpiewano podczas rozmaitych uroczystości, kiedy rodzina, sąsiedzi i znajomi zbierali się przy wspólnym stole. 🔖Bilety: 30zl (bilet + śpiewnik + tradycyjny bimber shot) 65zl (bilet + śpiewnik + stolik(jedzenie i napoje) https://evently.pl/events/3170-prezentacja-spiewnika-piesni-biesiadne-tradycyjny-w-gransku

3

🎵🎵Запрашаем на мужчынскія спевы! 👉 Па панядзелках у Варшаве будуць праходзіць заняткі па мужчынскіх традыцыйных спевах! Сустрэчы праводзіць Сяржук Доўгушаў. 📌 Удзел па рэгістрацыі (спасылка ў першым каментары) 📜Мужчынская спеўная традыцыя - адна з найцікавейшых з'яў беларускай культуры. Гістарычна склалася, што мы пра яе ведаем вельмі мала. У той час, калі жанчыны ў асноўным спявалі каляндарна-абрадавыя, сямейна-абрадавыя песні, у мужчын быў адмысловы рэпертуар: маладзецкія, касарскія, бяседныя, лірычныя, вайсковыя, сацыяльныя, жартоўныя песні. 💿 Паслухайце як гучаць унікальныя мужчынскія спевы: https://tradycyja.com/muzyka/lejbl/muzhchynskaja-tradycyja-spevu/ 🗓 16 кастрычніка, 18:00 📍Dożynkowa, 6a Беларускі Моладзевы Хаб / Białoruski Młodzieżowy Hub

3
1 Comments

Сёння спаўняецца 3 гады як выйшаў першы харавы спеўнік “Годныя песні”👏🏻

3

💥21 кастрычніка ў Гданьску адбудзецца "Cпеўны сход" з Сержуком Доўгушавым і прэзентацыя спеўніка "Бяседныя песні". У праграме: супольныя спевы, танцы, застолле. 🪗Спецыяльны госць: Iryna Liashkevich (гурт “Каляжанкі”) Адрас: "Zoe’s Bistro", Gdańsk, Stągiewna 1a Cпяшайцеся! Колькасць месцаў абмежаваная. Інфармацыя пра квітку тут👉https://evently.pl/events/3170-prezentacja-spiewnika-piesni-biesiadne-tradycyjny-w-gransku

5

8 кастрычніка ў Варшаве на ФФестываль інтэлектуальнай кнігі “Pradmova”адбудзецца "Спеўны сход " з Сержуком Доўгушавым і прэзентацыя спеўніка "Бяседныя песні" 📍8 кастрычніка 2023, Варшава (пляцоўка А), 11.00-12.00 Адрас правядзення фестывалю: ul. Foksal, 11

2
Спеўны сход