Псальмы,
духоўныя тэксты

Магутны Божа

(Cловы Н.Арсенневай. Музыка М.Равенскага)

Магутны Божа! Уладар сусьветаў,
Вялізных сонцаў і сэрц малых,
Над Беларусяй, ціхай і ветлай
Рассып праменьне свае хвалы.

Дай спор у працы, у дзённай, шэрай.
На хлеб штодзённы, на родны край.
Павагу, сілу і веліч веры
У нашу праўду, у прышласьць дай.

Дай урадлівасьць жытнёвым нівам,
Учынкам нашым пайшлі ўмалот.
Зрабі свабоднай, зрабі шчасьлівай
Краіну нашу і наш народ.

Спеўны сход