Прыпеўкі
і жартоўныя песні

Як пасеяў Андрэй грэчку…

Раю-рай!
Як пасеяў Андрэй грэчку
Рыцу-рыцу, рыцу-рай!
На дубочку, на вяршэчку,. Гоп-рай, рыцу-рай

А я грэчку не полола, раю-рай!
А я грэчку не полола. Рыцу-рыцу, рыцу-рай!
Под горою казу пасла,. Гоп-рай, рыцу-рай

Под горою казу пасла. Раю-рай!
Под горою казу пасла. Рыцу-рыцу, рыцу-рай!
Назбірала гошчок масла,. Гоп-рай, рыцу-рай

Горшчок масла, бочку сыру. Раю-рай!
Горшчок масла, бочку сыру.Рыцу-рыцу, рыцу-рай!
Варэннікаў наварыла,. Гоп-рай, рыцу-рай.

Варэннікаў наварыла. Раю-рай!
Вараннікаў наварыла. Рыцу-рыцу, рыцу-рай!
Да ўсіх хлопцаў запрасіла,. Гоп-рай, рыцу-рай

Ешця хлопцы, да й мочайце. Раю-рай!
Ешця хлопцы, да й мочайце.Рыцу-рыцу, рыцу-рай!
На гарэлку пробачайце,. Гоп-рай, рыцу-рай

Спеўны сход