Песні філаматаў
і філарэтаў

Песня з турмы ў Вільні

(словы Тамаша Зана, пераклад Кастуся Цвіркі, музыка ўкраінская народная)

Каб арліныя мне крылы,
Тут жа б я – хай згуба –
Паляцеў праз небасхілы
Да цябе, да любай.

Сэрца ў жалю, ў смутку вочы
Без цябе, дзяўчына,
Дні мае – нібыта ночы,
Нібы год – хвіліна.

Покуль жыць мне Бог дазволіць,
Буду, закаханы,
У няволі, у нядолі
Я табе адданы.

Нас разлучаць назаўсёды,
З іншым шлюб твой будзе,
Да цябе праз дзён чароды
Сэрца не забудзе.

І калі ў знямозе крылы
Я складу пад жвірам,
Мо ўздыхнеш хоць ля магілы:
«Так кахаў ён шчыра».

Спеўны сход