Харавы спеўнік «Годныя песні. Частка 2»

Другая частка спеўніка для прафесійных, аматарскіх і вучэбных харавых калектываў

Другая частка зборніка «Годныя песні» працягвае серыю выданняў твораў беларускіх аўтараў, у якіх адлюстравана любоў і павага да Радзімы. Важнае месца ў зборніку займаюць творы і апрацоўкі сучасных кампазітараў, некаторыя з якіх былі спецыяльна напісаныя для гэтага выдання.

Мы марым, каб беларуская песня загучала ва ўсіх кутках нашай краіны і ва ўсім свеце. Мы верым, што гэтымі песнямі мы зможам аб’яднаць беларускі народ. Мы спадзяёмся, што зборнікі «Годныя песні» стануць добрым падмуркам для стварэння сапраўднага «Свята Песні» ў Беларусі.

Сродкі на выданне гэтага спеўніка былі сабраныя на краўдфандынгу праз Facebook. Аўтары выказваюць шчырую падзяку айцу Сяргею Стасевічу за дадзеныя ім ноты з Беларускай бібліятэкі ў Лондане, Алесі Сідлярэвіч за дапамогу ў зборы сродкаў на выданне зборніка, а таксама ўсім, хто ахвяраваў сродкі на выданне.

Гэтыя песні ўжо гучалі ў выкананні «Вольнага хору» на апошнім анлайн-канцэрце з праграмай «Муры».

Спеўны сход