Спеўнік для прафесійных, аматарскіх і вучэбных харавых калектываў
У зборнік «Годныя песні» ўвайшлі творы беларускіх аўтараў, у якіх адлюстравана любоў і павага да Радзімы. Творы, што абуджаюць патрыятычныя пачуцці і надаюць моцы. Сёння, як ніколі, варта вучыць дзяцей і дарослых беларускім песням, узгадоўваць культуру масавага спеву, адраджаць шматвяковую традыцыю беларускай харавой культуры.
Укладальнікі – Сяржук Доўгушаў і Галіна Казіміроўская.