Дзіцячыя ПЕСНІ

Кура-шчабятура

1. Як служыў жа я у пана
Ды на перша лецейка-лета,
Заслужыў жа я у пана
Курачку за гэта.
Тая кура – шчабятура
Па садочку ходзіць ды ходзіць,
Куранятак за сабой водзіць.

2. Як служыў жа я у пана
Ды на друга лецейка-лета,
Заслужыў жа я у пана
Качачку за гэта.
Тая кача – дробна скача,
Тая кура – шчабятура
Па садочку ходзіць ды ходзіць,
Куранятак за сабой водзіць.

3. Як служыў жа я у пана
Ды на трэця лецейка-лета,
Заслужыў жа я у пана
Гусачку за гэта.
Тая гуся – сюся-сюся,
Тая кача – дробна скача,
Тая кура – шчабятура
Па садочку ходзіць ды ходзіць,
Куранятак за сабой водзіць.

4. Як служыў жа я у пана
На чацьвёрта лецейка-лета,
Заслужыў жа я у пана
індыка за гэта.
А той індык – дык-дык, дык-дык,
Тая гуся – сюся-сюся,
Тая кача – дробна скача,
Тая кура – шчабятура
Па садочку ходзіць ды ходзіць,
Куранятак за сабой водзіць.

5. Як служыў жа я у пана
Ды на пята лецейка-лета,
Заслужыў жа я у пана
Барана за гэта.
А той баран крутарогі –
Паламаў пановы ногі,
А той індык – дык-дык, дык-дык,
Тая гуся – сюся-сюся,
Тая кача – дробна скача,
Тая кура – шчабятура
Па садочку ходзіць ды ходзіць,
Куранятак за сабой водзіць.

6. Як служыў жа я у пана
Ды на шоста лецейка-лета,
Заслужыў жа я у пана
Целюка за гэта.
Тое целе – хвастом меле,
А той баран крутарогі –
Паламаў пановы ногі,
А той індык – дык-дык, дык-дык,
Тая гуся – сюся-сюся,
Тая кача – дробна скача,
Тая кура – шчабятура
Па садочку ходзіць ды ходзіць,
Куранятак за сабой водзіць.

7. Як служыў жа я у пана
Ды на сёма лецейка-лета,
Заслужыў жа я у пана
Дзеўчыну за гэта.
Тая дзеўка напілася,
Ўпала зь печы, разьбілася,
Тое целе – хвастом меле,
А той баран крутарогі –
Паламаў панові ногі,
А той індык – дык-дык, дык-дык,
Тая гуся – сюся-сюся,
Тая кача – дробна скача,
Тая кура – шчабятура
Па садочку ходзіць ды ходзіць,
Куранятак за сабой водзіць.

Спеўны сход