Дзіцячыя ПЕСНІ

Рамане

Куды едзеш, Рамане? Ой, вір-вір, бом-бом.
(“Ой, вір-вір, бом-бом…” – паўтараецца пасьля кожнага радка.)
На кірмаш, васпане!

А што вязеш, Рамане?
Воз дзяўчат, васпане!

Пачым цэніш, Рамане?
Па чырвонцу, васпане!

Куды едзеш, Рамане?
На кірмаш, васпане!

А што вязеш, Рамане?
Воз хлапцоў, васпане!

Пачым цэніш, Рамане?
Па талеру, васпане!

Спеўны сход