Дзіцячыя ПЕСНІ

Рыцар-верабейка

Запражыце сівых коней
У паезд шырокі!
Ў ім паедзе верабейка
Да пані сарокі.

Як прыехаў верабейка,
Стукнуў чабатамі —
Выскачыла сарочанька
Зь нізкімі ўкланамі:

— Проша-проша, верабейка,
Мяне не цурацца!
І ў вубогай маёй хатцы
Проша забаўляцца…

Прыйшоў мядзьведзь дзіва глядзець,
Ды стаў насьміхацца,
А наш рыцар-верабейка —
Зь ім за лоб цягацца!

Ды мядзьведзю задаў дыхту,
Каб не забываўся!
І з рыцара-верабейкі
Больш не насьміхаўся!

Спеўны сход