— Гэй ты, воўчанька,
Гэй ты, шэранькі!
Чаго ж ты, воўчанька,
Такі злосьненькі?
— Чаму мне не злаваць?
Няма ў чым зімаваць!
Ані буданькі,
Ані хатанькі!
— Гэй ты, воўчанька,
Гэй ты, шэранькі!
Чаго ж ты, воўчанька,
Такі злосьненькі?
— За кусточкам сядзеў,
Ды на сьвінку глядзеў!
Хацеў сьвінку схапіць –
Пачалі мяне біць…