Дзіцячыя ПЕСНІ

Дзядок рыбачку злавіў

Дзядок рыбачку злавіў,
Зварыць юшку запрасіў.
Трэба рыбку пасаліць,
Смачну юшку каб зварыць!

Ў каго рыжанькі вусок,
Таму рыбачкі кусок,
Ў каго рыжа барада,
Таму рыбачкі — шкада!

Рыжы чорнага пытаў:
Чым бараду фарбаваў?
— На прыслончыку ляжаў
Ўгору бараду трымаў!

Спеўны сход