А-а-ай, люлі, Прылецелі гулі, Селі на вороцях, У чырвоных чобоцях. А-а-ай, коточок, А-а-а, поев бабін медочок, Схававс за печку у куточок. Тая баба коціка набіла, Шоб у шкоду не ходзіла. А-а-ай люлі, А-а-а, коточок, Поев бабін медочок. А-а-ай.
Запісала І. В. Мазюк у 2011 г. у в. Слабада Лельчыцкага раёна ад Ганны Сакалоўскай, 1935 г.н.