Дзіцячыя ПЕСНІ

Калыханка Рыгора Барадуліна

(матчына з Вушаччыны)

Лю-лі, лю-лі, лю-лі,
Прыляцелі гулі,
селі на вароцях,
у чырвоных боцях,

Сталі сакатаці,
А што гулям даці,
Ці гароху троху,
Ці ячменю жменю.

Ці бочку пшаніцы,
каб снам добрым сніцца,
Лю-лі, лю-лі, лю-лі,
прыляцелі гулі,

Лю-лі, лю-лі, лю-лі,
Пайшоў кот у дулі,
Памарозіў лапкі,
скочыў на палаткі.

Будзем лазню паліць,
катку лапкі парыць,
катку лапкі парыць,
катку хвосцік правіць.

Спеўны сход