ЛЕТНІЯ ПЕСНІ
Ой ты, салавей, ой ты, шчабятун
Ой ты, салавей, ой ты, шчабятун,
Да й не шчабечы, ўгору летучы.
Да й не шчабечы, ўгору летучы,
Да й не абівай ранняе расы.
Да й не абівай ранняе расы:
Абаб’е росу, ох, мая мамачка.
Абаб’е росу, ох, мая мамачка,
Часта, ох, да мене ў госьці ходячы.
Часта, ох, да мене ў госьці ходячы,
Да й маго жыцця атведуючы.
Да й маго жыцця атведуючы,
Ох, як я жыву, як я гарую.
Ох, як я жыву, як я гарую,
Аддала ж мене мамка ў чужу сторану,
Аддала ж мене мамка ў чужу сторану,
Ў чужу сторану, ў веліку сем’ю.
Ў веліку сем’ю,
Веліка сем’я, ой, сіла снедаці.
Сіла снедаці.
Мене ж, маладу, ох, шлюць і па воду.
Шлюць і па воду,
Па воду я йшла – умывалася.
Умывалася,
А з вадою йшла – уціралася.
Уціралася.
А в хату ўвайшла – засьмеялася.
Засьмеялася,
Веліка сем’я, ох, дагадалася.
Запісала І.В. Мазюк у 2004 г. у в. Бярозкі Брагінскага раёна ад Пелагеі Кірыленка, 1936 г.н., Марыі Музычэнка, 1928 г.н.