ЛЕТНІЯ ПЕСНІ

Ой, іду я дорогою

Ой, іду я дорогою,
Й а мой голос дубровою.

Й а хто голос мой зачуе,
То той мене пошкодуе.

Як зачула родна маці:
– Ідзі, доню, вечэраці.

– Я ўжэ, мамко, вечэрала,
Да сухенькі хлеб жовала,

Да сухенькі хлеб жовала,
Да сьлёзкамі проганяла,

Да сьлёзкамі проганяла,
Свою долю проклінала.

Запісалі Т.Б. Варфаламеева і І.В. Мазюк у 2006 г. у в. Казлы Ельскага раёна ад Валянціны Ляўкоўскай, 1940 г.н., Надзеі Каваленка, 1937 г.н.

Спеўны сход