Шырокая паляначка – добрэ жыто жаць.
Добрэ жыто жаці.
Забалела галовачка – некаму звезаці.
Некаму звезаці.
Ой, далеко ацец з маці – некім наказаці.
Некім наказаці.
Наказала б зезюляю – зезюля не скажэ.
Зезюля не скажэ.
Ой, зламлю я з ружы кветку да й пушчу на воду.
Да й пушчу на воду.
Плыві, плыві, з ружы кветка, да й да майго роду.