ЛЕТНІЯ ПЕСНІ

Ой, Яна, Яна-Купала

Ой, Яна, Яна-Купала,
Дзевачка гора спаткала.

Дзевачка гора спаткала,
Яна два хлопца ўлюбіла.

Яна два хлопца ўлюбіла,
Ад іх сыночкаў радзіла.

Ад іх сыночкаў радзіла,
Сама ім імя давала.

Сама ім імя давала,
Янам, Пятром іх назвала.

Зап. Т.Б.Варфаламеева ў 1992 г. у в. Раёўшчына Маладзечанскага раёна ад Ніны
Пазуха, 1929 г.н., Ірыны Полаз, 1928 г.н, Веры Сімаковіч, 1925 г.н., і Марыі
Вярбіцкай, 1913 г.н.

Спеўны сход