
ЛЕТНІЯ ПЕСНІ
Шла Купалка па вуліцы
Шла Купалка па вуліцы*,
Просіць дзеўку на ігрышча.
– Не пайду я, Купалачка,
Не пайду я – цёмна ночка.
Буду жыто пілноваці,
Штоб ведзьма ні заламала.
Каб ведзьма ні заламала,
Ў кароў малако ні адбірала.
А ў кароўкі круты рожкі,
Ды выкале ведзьме вочкі.
* Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
Зап. Л.Ф. Касцюкавец у 1975 г. у в. Ананчыцы Салігорскага раёна ад Вольгі
Пажыган, 1921 г.н., Лідзіі Міхнавец, 1928 г.н., Таццяны Міхнавец, 1927 г.н., і
Матроны Міхнавец, 1930 г.н.