ЛЕТНІЯ ПЕСНІ

Кузьманка (купальская)

Кузьманька, Кузьманька, дзявоцкій абманька, – 2 р.
Ня буду з табою, – 2 р.
А буду з Іванам, – 2 р.
Ў Кузьмы на дварочку, – 2 р.
Ўсе дзеўкі ў радочку, – 2 р.
Адной Ружы нету, – 2 р.
І Ружанай мамы, – 2 р.
Маці Ружу чэша, – 2 р.
Косы заплітая, – 2 р.
І чэшачы Ружу, яна навучае, – 2 р.
Ня стой і з Кузьмою, – 2 р.
А стой і з Іванам, – 2 р.
Кузьма дагадаўся, – 2 р.
Пашоў і прыбраўся, – 2 р.
Ў жаночае плацце, – 2 р.
Ў дзявочае ліцо, – 2 р.
Ружа не пазнала, – 2 р.
С Кузьмой радам стала, – 2 р.
Узяў Кузьма Ружу, – 2 р.
За правую руку, – 2 р.
Надзеў Кузьма Ружы, – 2 р.
Залато калечка, – 2 р.
Павёў Кузьма Ружу, – 2 р.
У светлу камору, – 2 р.
Ў дубовую ложу, – 2 р.
Ня ждзі, маці, дочку, – 2 р.
А ждзі, маці, зяця, – 2 р.
Ня ждзі у вяночку, – 2 р.
А жджы у чапчочку, – 2 р.
Ня жджы зь белым сырам, – 2 р.
А жджы з малым сынам. – 2 р.

Выконвае Алімпіяда Міхайлаўна Шчарбакова
Альбом «Музыка Полаччыны» («Tradycyja», 2018 г.)

Спеўны сход