Ой, у лузе, лузе
на белай бярозе,
Ой, рана раненько, на белай бярозе.
Русалка сядзела
да й лета пытала,
Ой, рана-раненько, да лета пытала.
Ой, ці было лецечко
Ой, ці не бывала,
Ой, рана-раненько, ой, ці не бывала.
А я маладая
ў каморы спала,
Ой, рана-раненько, ў каморы спала.
Русалкі, русалачкі
наце вам вяночкі,
Ой, рана-раненько, наце вам вяночкі.
Не будзеце браці,
не будзем даваці,
Ой, рана-раненько, не будзем даваці.
Не будзем даваці,
на Дняпро пускаці,
Ой, рана-раненько, на Дняпро пускаці.