Ці й у цебе, перэпёлко, да голоўка боліць (велікодная карагодная)
Ці й у цебе, перэпёлко, да голоўка боліць?
Дэ й голоўка боліць?
Тут була, тут була перэпёлочка,
Тут була, тут була невелічэнька*.
А й у цебе, перэпёлко, дэ й ручата боляць?
Дэ й ручата боляць?
А й у цебе, перэпёлко, дэ й жывот заболеў?
Дэ й жывот заболеў?
А мо ў цебе, перэпёлко, дэ й ножата боляць?
Дэ й ножата боляць?
А мо ў цебе, перэпёлко, дэ й стары чоловек?
Дэ й стары чоловек?
А мо ў цебе, перэпёлко, молоды чоловек?
Молоды чоловек?
* Прыпеў “Тут була, тут була перэпёлочка, тут була, тут була невелічэнька” пяецца пасля кожнай страфы.
Запісала І. В. Мазюк у 2011 г. у в. Слабада Лельчыцкага раёна ад Марыі Маркевіч, 1930 г.н.,
Марыі Баланчук, 1933 г.н., Марыі Забаўка, 1933 г.н., Яўгеніі Забаўка, 1937 г.н., Таццяны Юнчыц, 1941 г.н.,
Ніны Шкарлінскай, 1942 г.н., Марыі Сакалоўскай, 1946 г.н., Кацярыны Баланчук, 1945 г.н.,
Ніны Сасноўскай, 1948 г.н., Таццяны Прыходзька, 1956 г.н., Галіны Акуліч, 1961 г.н., Марыі Палуянавай, 1958 г.н., Вольгі Карась, 1960 г.н.