Ой, посею канапелюшкі на высокой горэ (велікодная карагодная)
Ой, посею канапелюшкі на высокой горэ,
Ой, лелюшкі, на высокой горэ*.
Растуць мое канапелюшкі да зелёненькіе.
А ізь нізу канапелюшкі дэ й вода подмула,
В серэдзіны канапелюшкі да й хвіля зломала,
А із верху канапелюшкі оробейкі спілі,
А вжэ нашу молодую Маню добры людзі взелі.
* Рэфрэн “Ой , лелюшкі” пяецца пасля кожнага радка з другім яго паўвершам.
Запісала І. В. Мазюк у 2011 г. у в. Слабада Лельчыцкага раёна ад Марыі Маркевіч, 1930 г.н.,
Марыі Баланчук, 1933 г.н., Марыі Забаўка, 1933 г.н., Яўгеніі Забаўка, 1937 г.н., Таццяны Юнчыц,
1941 г.н., Ніны Шкарлінскай, 1942 г.н., Марыі Сакалоўскай, 1946 г.н., Кацярыны Баланчук, 1945 г.н.,
Ніны Сасноўскай, 1948 г.н., Таццяны Прыходзька, 1956 г.н., Галіны Акуліч, 1961 г.н., Марыі Палуянавай, 1958 г.н., Вольгі Карась, 1960 г.н.