Пойдзім, дзевачкі, мы у гай гуляць,
У гай гуляць, вянкі завіваць,
Добры дзень, лета!*
Як заўём вянкі ды на ўсе святкі,
На духоўскія й на пятроўскія.
Ой, што Дух Тройца, то субор дзеўкам,
А святы Ілля, то разгон дзеўкам.
Разагнаў дзевак па чыстаму полю,
Па ельнічку, па бярэзнічку.
Добры дзень, лета,
Добры дзень, лета.
* Пачынаючы з трэцяга радка, прыпеў “Добры дзень, лета!” паўтараецца пасля кожнага радка.